У дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” рэалізуецца праект
“Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці”
https://drive.google.com/file/d/138X_euWpXXTe-zA3HmqMmEtSEeGTO9Ex/view?usp=sharing
Спасылка на фотавыставу "Вандроўкі па родным краі"
У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожын, пры цесным узаемадзеянні з бацькамі арганізаваны міні-музей краязнаўчага профілю “Нашы вытокі”.
У імпразаваным музеі выхаванцы і іх бацькі, педагогі, наведвальнікі установы могуць пазнаёміцца з побытам продкаў, разгледзіць прылады працы і прыстасаванні, вырабы з гліны, даведацца пра спадчыну свайго роднага краю і г.д.
У дадатак створана электронная версія міні-музея, і шматлікія жадаючыя атрымалі магчымасць наведаць музей віртуальна, паўдзельнічаць у экскурсіі, разгледзіць яго экспазіцыю, паглядзець занятак з выхаванцамі ў музеі і шмат іншага.
Дзякуючы створаным электронным рэсурсам бацькі і іх дзеці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі, апынуцца ў свеце дзіўнага і непаўторнага, а педагогі змаглі выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Запрашаем усіх далучыцца, наведаць сайт htth://praleska.edu.minskregion.by. і прагледзіць матэрыялы.
“Кніжная палічка” прапануе
Сучасны свет не стаіць на месцы, з кожным днём з’яўляецца нешта новае, непаўторнае, што прыцягвае ўвагу чалавека. Разам з тым, тое, што было створана раней, нельга адкідаць убок, а ў некаторых выпадках – неабходна ўзяць на ўзбраенне і выкарыстоўваць як мага часцей. Аповяд ідзе пра кнігі, каштоўнасць і важнасць якіх нельга ацаніць ніякай мерай. Аднак, на сучасным этапе іх моцна выцясняюць з поля зроку тэлебачанне, інтэрнэт, смартфоны і іншае. Большасць людзей не ведае, што існуе вялікая колькасць твораў, карысных кніг, створаных сучаснымі беларускімі аўтарамі.
З мэтай далучэння выхаванцаў і іх бацькоў да вывучэння твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў у дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожын з выкарыстаннем рэсурсаў Валожынскай дзіцячай бібліятэкі, быў створаны электронны прадукт “Кніжная палічка прапануе” з гіперспасылкамі на сайты, дзе можна даведацца пра кнігі больш падрабязна.
На старонках электроннага дадатка, аўтарам якога з’яўляецца намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Рубацкая Наталля Генадзьеўна – звесткі аб энцыклапедычных выданнях, серыях кніг “Маленькі прафесар”, “Самыя самыя”, “Скарбы Радзімы”, аб выданнях пра нашу радзіму, Рэспубліку Беларусь для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту беларускіх сучасных аўтараў.
Дзякуючы створаным электронным рэсурсам бацькі і іх дзеці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі, апынуцца ў свеце дзіўнага і непаўторнага, а педагогі змаглі выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю у сваёй прафесійнай дзейнасці. Запрашаем наведаць сайт htth://praleska.edu.minskregion.by. і прагледзіць матэрыялы.
З 18 па 24 лютага ў Беларусі пройдзе Тыдзень роднай мовы. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае ўсіх, хто любіць беларускую мову, правесці гэтыя сем дзён па-беларуску.
Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята — захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Гэта вам не тэст па геаграфіі! Правяраем веданне роднай мовы:
https://people.onliner.by/2019/02/15/test-na-rodnaj-move
Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрцах з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. У ДУА “Першайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага.
На занятках выхавальнікі дашкольнай адукацыі актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя гульні, якія знаёмяць з гісторыяй і культурай Пяршайшчыны, дазваляюць паказаць адметнасць роднай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.
http://schoolpershai.edu.minskregion.by/gallery/31/0-02-05-5http://schoolpershai.edu.minskregion.by/gallery/31/0-02-05-1845a47793dd14806d7ef78f9f5b0e0294c851d856c95ae90f1e20d664625588_936a278d.jpgbdb2473212b6413f535327547145673476ca5aeab423f7cc42379450e63caf5_d535c144.jpg
http://schoolpershai.edu.minskregion.by/gallery/31/03-04-2018-8.jpg
Нашы дзецi – лепшыя на свеце: спрытныя, ладныя, да ўсяго здатныя!
Адной з асноўных задач дашкольнай адукацыi з яўляецца далучэнне дзяцей да нацыянальных каштоўнасцей. Таму, адным са сродкаў раскрыцця багацця беларускай культуры можна лiчыць выкарыстоўванне народных беларускiх гульняў у адукацыйным працэсе.
Фiзкультурны вольны час, якi прайшоў у ДУА “Яслі-сад “Лесавічок” г.п.Івянец “ у сярэдняй групе (выхавальнiк Роман I.Ю.), дазволiў хлопчыкам i дзяўчынкам пазнаёмiцца з нацыянальнымi гульнямi, садзейнiчаў развiццю беларускамоўных зносiн.
Атрыбуты з нацыянальным каларытам - ручнікі, стужачкі з беларускім арнаментам – спрыялi далучэнню дзяцей да беларускай культуры. А фiзiчная актыўнасць дзяцей у такiх гульнях, як “Адгадай, чый галасок», «Шэры кот», «Грушка», у спалучэннi з фальклорам дазволiлi не толькi праявiць спрытнасць, сiлу i кемлiвасць, але i далучыцца да нацыянальных гульнёвых традыцый.
4 снежня2018 года набазеДУА “Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”адбылосяраённаеметадычнаеаб’яднанневыхавацелейдашкольнайадукацыіпатэме “Стварэннеўмоўдляўдасканаленняарганізацыіадукацыйнагапрацэсунабеларускаймовеваўстановедашкольнайадукацыі”. Выхавацелідашкольныхустаноўраёнанаведаліадкрытызанятак “Накірмаш”. Уздельнікіметадычнагааб’яднаннябылівельміўражаныведамі і талентамівыхаванцаў.
http://schooldory.edu.minskregion.by/gallery/28/10-12-2018-2.jpg
Выхавацель рознаўзроставай групы ДУА “Сівіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Голуб Алена Баляславаўна сумесна з бацькамі правяла мерапрыемства «Вучым вершы разам». Дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і вывучылі невялікія вершы.
http://schoolsivitsa.edu.minskregion.by/gallery/30/IMG_20181114_162749.jpg
http://schoolsivitsa.edu.minskregion.by/gallery/30/IMG_20181114_160759.jpg
УРОКІ РОДНАЙ МОВЫ: КАБ МОВА МАТЧЫНА ГУЧАЛА..
Ці ведаеце Вы беларускую мову? Анкета для бацькоў
Гуманитарный проект "Каб мова матчына гучала"