Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

15.02.2021

12 лютага 2021 года адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма – “Шляхі развіцця творчых здольнасцей вучняў і іх настаўнікаў у кантэксце вывучэння беларускай мовы і літаратуры”.

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання прайшло ў on-line рэжыме ў форме метадычнага дыялогу.

Напярэдадні педагогі змаглі прагледзець відэаўрок ў IX-м класе па беларускай літаратуры “Народнае свята ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”, які правяла настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Ракаўская сярэдняя школа” Багарэвіч Вольга Чаславаўна.

На сучасным этапе развіцця інфармацыйнага грамадства ўзнікла неабходнасць творча падыходзіць да выкладання беларускай мовы і літаратуры. Час патрабуе зацікавіць дзяцей, сфарміраваць іх моўную культуру. У школе ж вучань фарміруецца ва ўсіх відах дзейнасці. А галоўнай арганізацыйнай формай, у якой гэта дзейнасць рэалізуецца, з’яўляецца ўрок. Менавіта на ўроку праходзіць большая частка школьнага жыцця дзіцяці. І ад таго, як гэта жыццё будзе арганізавана, залежыць поспех навучання і выхавання. Інфармацыяй па дадзенаму пытанню падзялілася з калегамі  Сівец А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Пра асаблівасці работы з высокаматываванымі вучнямі пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры расказала Карыцкая Т.Ч., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Івянецкая сярэдняя школа”

Бібік Г.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” спынілася на дыферынцыраваным навучанні як сродку развіцця пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў.

Напрыканцы пасяджэння ўдзельнікі раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры абмяняліся думкамі па тэме, намецілі далейшыя шляхі работы, папоўнілі сваю метадычную скарбонку.