Каб мова матчына гучала

Сетка ўстаноў (груп) дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучанння і выхавання (2021/2022 навучальны год)

Звесткі аб мовах, на якіх вядзецца работа ў группах ва ўстановах дашкольнай адукацыі


Педагогі, бацькі і выхаванцы   дзяржаўнай установы адукацыі “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка” запрашаюць   на віртуальную фотавыставу "Вандроўкі па родным краі"

Спасылка на фотавыставу "Вандроўкі па родным краі"


У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожын, пры цесным узаемадзеянні з бацькамі арганізаваны міні-музей краязнаўчага профілю “Нашы вытокі”.

У імпразаваным музеі выхаванцы і іх бацькі, педагогі, наведвальнікі установы могуць пазнаёміцца з побытам  продкаў, разгледзіць прылады працы і прыстасаванні, вырабы з гліны, даведацца пра спадчыну свайго роднага краю і г.д.

У дадатак створана электронная версія міні-музея, і шматлікія жадаючыя атрымалі магчымасць наведаць музей віртуальна, паўдзельнічаць у экскурсіі, разгледзіць яго экспазіцыю, паглядзець занятак з выхаванцамі ў музеі і шмат іншага.

Дзякуючы створаным электронным рэсурсам бацькі і іх дзеці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі, апынуцца ў свеце дзіўнага і непаўторнага, а педагогі змаглі выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю у сваёй прафесійнай дзейнасці.


“Кніжная палічка” прапануе

Сучасны свет не стаіць на месцы, з кожным днём з’яўляецца нешта новае, непаўторнае, што прыцягвае ўвагу чалавека. Разам з тым, тое, што было створана раней, нельга адкідаць убок, а ў некаторых выпадках – неабходна ўзяць на ўзбраенне і выкарыстоўваць як мага часцей. Аповяд ідзе пра кнігі, каштоўнасць і важнасць якіх нельга ацаніць ніякай мерай. Аднак, на сучасным этапе іх моцна выцясняюць з поля зроку тэлебачанне, інтэрнэт, смартфоны і іншае. Большасць людзей не ведае, што існуе вялікая колькасць твораў, карысных кніг, створаных сучаснымі беларускімі аўтарамі.

З мэтай далучэння выхаванцаў і іх бацькоў да вывучэння твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў у дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г. Валожын з выкарыстаннем рэсурсаў Валожынскай дзіцячай бібліятэкі, быў створаны электронны прадукт “Кніжная палічка прапануе” з гіперспасылкамі на сайты, дзе можна даведацца пра кнігі больш падрабязна.

На старонках электроннага дадатка, аўтарам якога з’яўляецца намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Рубацкая Наталля Генадзьеўна – звесткі аб энцыклапедычных выданнях, серыях кніг “Маленькі прафесар”, “Самыя самыя”, “Скарбы Радзімы”, аб выданнях пра нашу радзіму, Рэспубліку Беларусь  для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту беларускіх сучасных аўтараў.

Дзякуючы створаным электронным рэсурсам бацькі і іх дзеці атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі, апынуцца ў свеце дзіўнага і непаўторнага, а педагогі змаглі выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю у сваёй прафесійнай дзейнасці.