Выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам.”

28.10.2019

     Напачатку верасня 2019 года ў горадзе Салігорску адбылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці  “Між зямлёй і сонцам.”

     Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве, якое праводзілася для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па накірунках “Мастацкая апрацоўка саломкі” і “Кераміка” ў наступных намінацыях: “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый”, “Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне”.

     На выставу-конкурс было прадстаўлена больш за 140 творчых работ з 13 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна.

      У спіс пераможцаў увайшлі і навучэнцы Івянецкага цэнтра творчасці ў накірунку “Кераміка”.