Адзіны Тыдзень беларускай культуры

01.03.2019

З 18 па 22 лютага  2019 года ва  ўстановах дашкольнай адукацыі  Валожынскага раёна праходзіў адзіны Тыдзень беларускай культуры, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы «Каб мова родная гучала».

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Перыяд дашкольнага дзяцінстванайбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, менавіта дзецям дашкольнага  узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. 

У  ДУА “Яслі-сад № 3 “Пралеска” г.Валожынпедагогі з дзецьмі   чыталі казкі,  завучвалі пацешкі на беларускай мове, ляпілі, малявалі, вялі   гутаркі аб родным горадзе, завучвалі вершы “Мы – беларусы”, “Мой край”. Выхаванцы наведалi Валожынскую дзiцячую бiблiятэку, дзе для iх была падрыхтавана гульнявая праграма «Усе казкi ў госцi да нас». Дашкольнiкi з задавальненнем праглядзелi мультфiльм «Пiлiпка», успомнiлi беларускiя народныя казкi, а свае веды i кемлiвасць праявiлi ў казачнай вiктарыне.

http://praleska.edu.minskregion.by/gallery/140/2019-02-25_09-05-30.png

http://praleska.edu.minskregion.by/gallery/140/01-03-2019-1.jpg

У ДУА “Яршэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” малят знаёмілі з беларускім арнаментам. Дзеці з захапленнем развучвалі беларускія народныя гульні, знаёміліся з беларускімі традыцыямі і звычаямі, з захапленнем падарожнічалі па родным краі.

http://shjarshevichi.edu.minskregion.by/gallery/29/283021-4.jpg

http://shjarshevichi.edu.minskregion.by/gallery/29/283023-6.jpg

У ДУА «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы пад дэвізам “Не пакідайце ж роднай мовы…” (Ф.Багушэвіч).

Выхаванцы дашкольных груп прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку “Беларускі касцюм”, папоўнілі экспанаты міні-музея, які стварылі ў групе “Рамонкі”.

У канцы дня адбылася гульня-падарожжа па станцыях “Аксаміт роднай мовы”, у час якой дзеці замацавалі веды аб родным краі, папоўнілі свой слоўнікавы беларускамоўны запас, адчулі сапраўдны смак беларускай мовы!

http://schoolpershai.edu.minskregion.by/gallery/31/283982-7.jpg

http://schoolpershai.edu.minskregion.by/gallery/31/283985-10.jpg

У ДУА “Сівіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» прайшлі мерапрыемствы “Багата ты, родная мова”, “Знаўцы беларускіх слоў”, прысвечаныя гэтаму Дню. 

http://schoolsivitsa.edu.minskregion.by/gallery/30/283513-25-02-2019-2.jpg

У ДУА «Яслі - сад “Лесавiчок» г.п. Iвянец» кожны чацвер  адукацыйный працэсс ажыццяўляецца на беларускай  мове.  Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на роднай мове  спрыяе не толькi арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове, але  iправядзенне сітуацый зносін на беларускай мове, далучэнне да беларускай мовы ў  час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору. 

Цiкавай i эфектыўнай формай наладжвання дзейсна-арыентаваных зносін з дзецьмі яўляюцца  інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове.  

Выхаванцам старэйшых груп для  дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту былi падрыхтаваны інсцэніроўкі беларускiх народных казак «Пчала i муха», «Муха-пяюха»,  а таксама,  паводле верша В.Iпатавай – «Дудка-чараўнiца”.  Маляты  атрымалi станоўчыя эмоцыi падчас зносiн са сваiмi cтарэйшымi сябрамi.  

Таксама, для выхаванцаў другой малодшай группы была арганiзавана забава “Куфэрак бабулi Алены”, падчас якога маляты самiатрымалi магчымасць «завiтаць на бабулiн падворак», пазнаёмiцца з хатнiмi жывёламi, паслухаць чароўныя казкi “З куфэркубабулi Алены.

http://lesovikvolozhin.edu.minskregion.by/gallery/182/284193-image001.jpg

http://lesovikvolozhin.edu.minskregion.by/gallery/182/284194-image002.jpg

поделиться в: