21 лютага ва ўсіх установах адукацыі Валожынскага раёна адзначаўся Дзень роднай мовы.

21.02.2019

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сессі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Ва ўсіх установах адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму Дню: тэматычныя вечарыны (літаратурна-музычныя кампазіцыі), конкурсы на лепшага дэкламатара твораў, прысвечаных роднай мове, выстава дзіцячых малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў, конкурсы, інтэлектуальныя гульні, віктарыны. Былі падрыхтаваны выставы кніг, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, пісьменнікам — юбілярам, аформлены інфармацыйныя стэнды.