Школа бяспекі ў Валожыне

07.02.2019

7 лютага ў Валожыне прайшоў раённы конкурс "Школа бяспекі - 2019”, арганізатарамі якога з’явіліся Валожынскі раённы аддзел па надзвычайны сітуацыях і упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама. У сярэдняй школе №2 горада Валожына сабраліся прадстаўнікі з пятнаццаці школ раёна. Канкурсанты былі падзелены на 3 групы па класах: 1-4, 5-7, 8-11 класы. Удзельнікам было прапанавана адказаць на 100 пытанняў па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Усе хацелі перамагчы, таму вельмі ўважліва чыталі і адказвалі на пытанні тэстаў.

У той час, калі адна група адказвала на пытанні, для астатніх удзельнікаў конкурсу была арганізавана работа тэматычных пляцовак.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

1-4 класы

Сіняўскі Матвей, ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына";

Сівец Міхаіл, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

Афоніна Софья, ДУА "Дорскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа".

5-7 класы

Болвах Аляксей, ДУА "Гімназія №1 г.Валожына";

Станкевіч Мікіта, ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Валожына";

Бялоў Аляксандр, ДУА "Ракаўская сярэдняя школа".

8-11 класы

Гайдашова Анастасія, ДУА "Сівіцкі НПК дзіцячы сад - базавая школа";

Баркоўскі Максім, ДУА "Гімназія №1 г.Валожына";

Луцкі Мікіта, ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа".

Кожны пераможца атрымаў дыпломадпаведнай ступені і падарунак. Віншуем і жадаем поспехаў на абласным этапе.