“РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА – БЕЛАРУСКУ!”

21.02.2018

21 лютага 2018 года ва установах дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды важнай даты - 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца пра сваю мову, не шануе яе.

Памятайце! Нам у спадчыну  засталася ўнікальная мова –жывая і мілагучная,песенная і паэтычная,старажытная і сучасная.

 

Кажуць, мова мая аджывае.

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая

Як раса, як сляза, як зара.

                                   П.Панчанка