Адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

29.04.2017

У ім прынялі ўдзел навучэнцы 12 устаноў адукацыі раёна. Конкурс быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Юныя чытальнікі выконвалі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў. Усе яны былі аб роднай мове, радзіме, Францыску Скарыне. Пераможцы вызначыліся ў4 узроставых катэгорыях.

Першае месца занялі вучні:

Байсаў Уладзіслаў- вучань ДУА "Вішнеўскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" ,
Ярмоленка Лізавета – вучаніца ДУА "Багданоўскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа",
Віршыч Вераніка – вучаніца ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Валожына",
Лён Наталля і Кароткі Раман – вучні ДУА "Яршэвічскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа"

Гэтыя рабяты будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе ў г.Мінску  26 мая.