ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

04.01.2017

Мэта мерапрыемства – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў. Арганізатары – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Па выніках XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» ўзнагароджаны і навучэнцы Валожынскага раёна: 

у намінацыі «Выцінанка»

дыпломам І ступені – Рэут Мілана, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына» (педагог Яблонская Наталля Мікалаеўна);

у намінацыі «Мастацкая саломка» 

дыпломам ІІІ ступені – Віршыч Вераніка, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» (педагог Лужынская Таццяна Іванаўна);

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!