6 верасня адбыўся конкурс юных чытальнікаў Мінскай вобласці “Жывая класіка”

16.9.2014

6-7 верасня   старажытны горад Заслаўе стаў культурна-асветніцкім цэнтрам Беларусі, куды вялі ўсе дарогі… Больш за 25 тысяч чалавек завіталі сюды на штогадовае рэспубліканскае свята – Дзень беларускага  пісьменства. Настаўнікі і навучэнцы Валожынскага раёна  прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

     6 верасня адбыўся конкурс юных чытальнікаў Мінскай вобласці  “Жывая класіка”. Прадстаўнікамі Валожынскага раёна з’яўлялася група школьнікаў з Івянецкай сярэдняй школы:  Варыга Наталля, Ваўчок Караліна, Абрамовіч Ілля,Сцяпко Аляксей і Асіпацкая Ганна, якіх  падрыхтавала да конкурсу настаўніца беларускай  мовы і літаратуры Страчынская Людміла Уладзіміраўна.

     Вучні  вынеслі на суд журы ўрывак з паэмы  Аркадзя Куляшова “Прыгоды цымбал”, які прачыталі на памяць па асобах. Твор быў падабраны  ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі і 100-годдзем з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

     Конкурс адкрывала Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Станіславаўна Ананіч. Прысутнічалі шаноўныя госці і дэлегацыі з рознык раёнаў Беларусі. Выступленне івянецкіх школьнікаў гледачы прымалі вельмі прыхільна.

     Усе удзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі за подпісам намесніка Прэм’ер – міністра Рэспублікі Беларусь Анатолія Афанасьевіча Тозіка. Акрамя таго галоўны рэдактар газеты “Звязда” А. М. Каралюкевіч уручыў юным чытальнікам падарункі.

     7 верасня 2014 года навучэнцы  сярэдняй школы №1 г. Валожына, сярэдняй школы № 2 г. Валожына, Ракаўской сярэдняй школы, Суднікаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.

     Святочныя  дзеянні праходзілі адначасова на некалькіх пляцоўках.

     На Цэнтральнай плошчы праходзіў фестываль кнігі і прэсы.  У парку на гарадскім вале быў адкрыты помнік князю Ізяславу.  На дзіцячай пляцоўцы «Вясёлка талентаў» былі арганізаваны  майстар-класы па розным дэкаратыўна-прыкладным тэхнікам, выставачныя экспазіцыі дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі, дзіцячых  бібліятэк.  На імправізаванай пляцоўцы  праходзіў фестываль  юных чытальнікаў “Як апець гэту зямлю” па творах беларускіх аўтараў, удзел у якім прынялі навучэнка Ракаўскай сярэдняй школы  Жадзейка Карына і навучэнка Суднікаўскай сярэдняй школы Супрончык Дар’я. Дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломамі  і падарункамі.

     У спартыўным гарадку дзеці свае ўменні прадэманстравалі ў  шматлікіх гульнях і эстафетах.

      Праграма свята была насычанай і цікавай. Прадстаўнікі дэлегацый Валожынскага раёна дадому вярталіся вясёлыя і шчаслівыя. У душы было задавальненне ад таго, што прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах.