21 ЛЮТАГА – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2020

        Пагавары са мной на мове,   

На нашай роднай, не чужой.

                Адчуеш ты – у кожным слове

 Душа яднаецца з душой. 

    Ігар Пракаповіч

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.

21 лютага ва ўстановах адукацыі Валожынскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы, у якіх былі задзейнічаны навучэнцы ўсіх узростаў. Прайшлі акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Жыві мова!” і іншыя. Ва ўсіх установах адукацыі раёна былі арганізаваны кніжныя выставы, выставы малюнкаў. На працягу тыдня для вучняў раёна прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны. Навучэнцы чыталі вершы, казкі на беларускай мове, спявалі песні, гулялі ў беларускія гульні.

  

  

  

поделиться в: