Адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка

27.04.2020

С 20 па 23 красавіка адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які праходзіць пад дэвізам “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.

У конкурсе прынялі ўдзел 14 устаноў адукацыі раёна. Мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Юныя чытальнікі выконвалі вершы прысвечаныя сваёй малой Радзіме. Пераможцы вызначаліся ў чатырох узроставых катэгорыях.

Дыпломы I ступені атрымалі:

Жаўток Аэліта, вучаніца 4 класа ДУА “Івянецкая сярэдняя школа”;

Лотах Вераніка, вучаніца 6 класа ДУА “Дорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”;

Стасяловіч Мікіта, вучань 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”;

Кароткі Раман, вучань 9 класа ДУА “Яршэвічскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Пераможцы прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе ў завочнай форме ў маі ў ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Усе жадаючыя могуць паслухаць вершы пераможцаў прайшоўшы па ссылцы:                 

https://yadi.sk/d/gEN9ykbMTDmmBg

https://yadi.sk/i/oJPvSyM_QJbmsQ 

https://www.youtube.com/watch?v=qagS1sK15kQ&feature=youtu.be

https://yadi.sk/i/HgawRrXNUr0_Lw