Алімпіяда адбылася

25.01.2022

25 студзеня на базе сярэдняй школы № 2 г. Валожына адбыўся раённы этап XVII Рэспубліканскай алімпіяды на веданне Правіл дарожнага руху.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5, 6, 7 класаў з чатырнаццаці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Судзейская калегія ў складзе начальніка аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Леаніда Гіля, старшага дзяржаўтаінспектара аддзялення Вадзіма Пасекі, намесніка дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Людмілы Лысенка, метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярыны Кароль, спецыяліста упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Вольгі Іваноўскай вызначыла пераможцаў Алімпіяды ў пяці намінацыях.

Сярод вучняў 5-х класаў 1-е месца заняла Валянціна Кулік з Дорскага ВПК, сярод шасцікласнікаў – Генадзій Пракаповіч з Сакаўшчынскага ВПК, сярод сямікласнікаў – Усевалад Кляпец з гімназіі № 1 г. Валожына. Усе пераможцы ў асабісты першынстве атрымалі падарункі, якія прадаставіла прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне.

У камандным заліку 1-е месца прысуджана Дорскаму ВПК, 2-е – Івянецкай сярэдняй школе, 3-е – гімназіі № 1 г. Валожына. Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі раённай арганізацыйнай структуры “ДТСААФ”.

Таксама установы адукацыі падрыхтавалі ролікі па тэме выканання Правіл дарожнага руху. У гэтай намінацыі перамогу святкавала Ракаўская сярэдняя школа. 2-е месца – у Сакаўшчынскага ВПК, 3-е – у Івянецкай сярэдняй школы. Яны ўзнагароджаны сертыфікатамі раённай арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Пераможцы ва ўсіх намінацыях атрымалі Граматы упраўлення па адукацыі, спорце і турызме.