Экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны

25.01.2022

Згодна з пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2021 года № 681 «Аб пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій» для вучняў ХІ класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Ракаўская сярэдняя школа» 25 студзеня ўрок гісторыі прайшоў у музеі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Да гэтага часу некаторым хлопцам і дзяўчатам не даводзілася там пабываць, але пра яго шмат чулі ад сваіх сяброў.

Яшчэ да пачатку экскурсіі адзінаццацікласнікі былі ў добрым настроі, жартавалі, усміхаліся. Першыя хвіліны экскурсіі змянілі іх твары з беззаботна дзіцячых на самотныя і сур’ёзныя. Асабліва запаў у душу аповяд пра дзіцячы дом з трагічным лёсам маленькіх выхаванцаў, слёзы наварачваюцца на вачах, калі падумаеш пра тысячы такіх выпадкаў! У вучняў была магчымасць блізка падысці да экспанатаў, пазнаёміцца з іх гісторыяй, сфатаграфаваць на памяць. Таксама вельмі ўразіла панарама Мінскага катла, дзе нібыта жывымі паўстаюць героі вайны. Назаўсёды ўрэзваецца ў памяць гісторыя пра подзвіг Івана Цубы, які завёў немцаў у балота, дзе загінуў сам. Панарамы змяняліся экспазіцыямі, пакідаючы пра сябе цяжкія ўспаміны і пачуццё гонару за подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсія завяршаецца наведваннем залы Перамогі, які ў адрозненні ад астатніх, сумных, шэрых, трывожных, навявае нейкую асаблівую радасць і бадзёрасць. Па завяршэнні экскурсіі ў вучняў яшчэ заставаўся час для фотаздымкаў, удакладнення фактаў у экскурсавода. Тое, што падлеткі ўбачылі і пачулі ў музеі, аказала на іх незвычайнае ўражанне.