Мы шануем традыцыі нашай беларускай зямлі!
01.08.2022Беражліва захоўваюць старажытныя звычаі і традыцыі у ДУА“Пяршайскі навучальна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Цікава і змястоўна пад дэвізам "Мы шануем традыцыі нашай беларускай зямлі"для выхаванцаў дашкольнай групы правялі народны абрад "Зажынкі", які абавязкова святкуюць на пачатку ўборачнай кампаніі. З даўніх часоў уборка збажыны з палёў была адной з важнейшых падзей і суправаджалася многімі абрадамі. Ад ураджаю залежала жыццё сялянскай сям’і на працягу ўсяго года. Нездарма людзі, пытаючыся адзін у аднаго пра жыццё, цікавіліся, ці ўрадзіла жыта. Бо ёсць хлеб – будзе жыццё! З даўніх часоў хлеб з’яўляўся знакам дабрабыту любой дзяржавы. Прафесія хлебароба – адна з самых ушанаваных на зямлі.
Выхаванцы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі В.У.Станкевіч у суправаджэнні зажыначнай песні выйшлі зажынаць збожжа. Дзеці і дарослыя, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, акунуліся ў атмасферу свята, з цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія прысвечаны першаму зжатаму снапу.