Каманду выдатнікаў адукацыі папоўнілі працаўнікі Валожыншчыны
29.05.2024На нарадзе ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме за значны ўклад у развіццё адукацыі, шматгадовую, плённую працу і высокі прафесіяналізм намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун уручыў нагрудныя знакі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" намесніку начальніка ўпраўлення Алене Іванаўне Мілюткінай і намесніку дырэктара гімназіі № 1 Таццяне Уладзіміраўне Чэрнік.