ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат” прайшоў абласны семінара-практыкум “Фарміраванне сацыяльна-значымых кампетэнцый у вучняў дапаможнай школы-інтэрната”
23.4.2015У семінары-практыкуме прынялі ўдзел дырэктар ДУА "Мінскі абласны ЦКРНіР" Віктароўская Ніна Канстанцінаўна, намеснік дыректара ДУА "Мінскі абласны ЦКРНіР" Сычкова Наталя Леанідаўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Валожынскага райвыканкама Мілюткіна Алена Іванаўна, галоўны спецыяліст па абароне дзяцінства Паскробка Святлана Расціславаўна, дырэктар ДУА "Валожынскі раённы ЦКРНіР" Кірыловіч Ірына Іванаўна, намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце, настаўнікі дапаможных школ-інтэрнатаў Мінскай вобасці.
Адкрыла семінара-практыкум Віктароўская Ніна Канстанцінаўна, дырэктар ДУА “Мінскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Яна пазнаёміла прысутных з праграмай семінара-практыкума.
З прэзентацыяй Дзяржаўнай установы адукацыі “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат” выступіла Крыкала Таццяна Мікалаеўна, дырэктар ДУА “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”.
Вопыт работы Дзяржаўнай установы адукацыі“Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат” па фарміраванню сацыяльна-значымых кампетэнцый у навучэнцаў з інтэлектуальнай недастатковасцю прадставіла Івашка Таццяна Іосіфаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
Яна зазначыла, што калектыў школы вядзе мэтанакіраваную работу па стварэнню ўмоў для практычнага выкарыстання ведаў, уменняў і навыкаў, развіццю здольнасцей, фарміраванню спосабаў дзейнасці, што дазволіць навучэнцам актыўна дзейнічаць у нетрадыцыйных сітуацыях, якія выходзяць за межы таго, што яны засвоілі ў працэсе навучання ў школе. Нам вельмі важна, каб выпускнік, выйшаўшы за парог школы-інтэрната, дзе яго любілі і апякалі, не разгубіўся ў гэтым скаданым жыцці, мог самастойна рэалізаваць сябе. Для гэтага навучэнцы забяспечваюцца ведамі, якія садзейнічаюць станаўленню іх сацыяльнага вопыту.
Увазе ўдзельнікаў семінара-практыкума быі прапанаваны адкрытыя ўрокі і выхаваўчыя заняткі.
Урок сацыяльна-бытавой арыенціроўкі ў 3-4 “А” класе першага аддзялення па тэме “Правілы паводзін на загараднай дарозе” правяла настаўнік пачатковых класаў Бобрык Алеся Аляксееўна. На ўроку вучні пазнаёміліся з правіламі пераходу загараднай дарогі. У ходзе сюжэтна- ролевай гульні “Пешаходы” былі адпрацаваны практычныя ўменні правільнага пераходу дарогі пры наяўнасці ці адсутнасці знака “пешаходны пераход”.
На выхаваўчым мерапрыемстве “Знаешь ли ты свой адрес?”, які правяла выхавальнік Лукашанец Алена Мікалаеўна, ,вучні 7-9 класаў другога аддзялення высветілі навошта неабходна ведаць свой адрас, пазнаёміліся з працай паштальёна, падпісалі віншавальныя паштоўкі і адправілі іх сваім родным.
Асобую цікавасць выклікаў факультатыўны эксперыментальна-пазнавальны занятак “Гэта дзіўнае малако”, на якім, вучні 8 “А” класа першага аддзялення, пад кіраўніцтвам настаўніка сацыяльна-бытавой арыенціроўкі Гарбачэўскай Таццяны Валер’еўны даследвалі малочныя прадукты, вызначалі тлустасць малака, пазнаёміліся з хуткім спосабам атрымання якаснага тварагу, навучыліся правільна наразаць сыр.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кунцэвіч Сафія Іванаўнапазнаёміла ўдзельнікаў семінара-практыкума з праектам самастойнага пражывання “Кватэра”.
Вопытам работы педагогаў школы па фарміраванню навыкаў дзелавых зносін у навучэнцаў дапаможнай школы на ўроках роднай мовы падзяліўся настаўнік беларускай мовы Марзак Васілій Уладзіміравіч.