З мэтай своечасовай і якаснай падрыхтоўкі да правядзення ў рамках XXI Дня беларускай пісьменнаці фіналу абласнога конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” 23 мая 2014 года аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” праводзіў раённы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”
28.5.2014З мэтай своечасовай і якаснай падрыхтоўкі да правядзення ў рамках XXI Дня беларускай пісьменнаці фіналу абласнога конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” 23 мая 2014 года аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна з народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” праводзіў раённы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У конкурсе прынялі ўдзел 21 вучань з 14 устаноў адукацыі раёна. На суд журы былі прадстаўлены творы беларускіх класікаў. Лепшыя чытальнікі адзначаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Дыплом I ступені:
Варыга Наталля, Ваўчок Караліна, Капуста Павел, Абрамовіч Ілья, навучэнцы 10 класа ДУА “Івянецкая сярэдняя школа” (кіраўнік Страчынская Л. У.);
Дыплом II ступені:
Супрончык Дар’я, навучэнка 10 класа ДУА “Суднікаўская сярэдняя школа” (кіраўнік Войно Н. В.);
Жадзейка Карына, навучэнка 8 класа ДУА “Ракаўская сярэдняя школа” (кіраўнік Васілеўская Л. Ч.);
Дыплом III ступені:
Калясінскі Мікалай,навучэнец 5 класа ДУА “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” (кіраўнік Калясінская Я. З.);
Дзянісік Павел, навучэнец 9 класа ДУА “Дорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” (кіраўнік Русовіч А. А.).
Спецыяльным дыпломам народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання”Рунь” узнагароджаны:
Южык Алена, навучэнка 6 класа ДУА “Гімназія №1 г. Валожына” ( кіраўнік Віршыч Н. М.);
Шайтар Анастасія, навучэнка 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №1
г. Валожына” (кіраўнік Паплаўская Т. П.).
Віншуем пераможцаў конкурсу!