Класы з беларускай мовай навучання і выхавання

Класы з беларускай мовай навучання і выхавання

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама даводзіць да ведама, што у адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 82 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь Валожынскі раённы выканаўчы камітэт як заснавальнік вызначае мову навучання і выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Мову навучання і выхавання (беларускую або рускую) законны прадстаўнік навучэнца указвае ў заяве на імя кіраўніка адпаведнай установы адукацыі аб прыёме ва ўстанову адукацыі.

У выпадку, калі ў адпаведнай установе адукацыі адукацыйны працэс арганізаваны толькі на адной мове (напрыклад, на рускай), а навучэнец і яго законны прадстаўнік жадае навучацца на другой мове (на беларускай), заснавальнікам пры наяўнасці такой магчымасці прымаецца рашэнне аб унясенні змяненняў у Статут установы адукацыі і арганізуюцца классы з адпаведнай мовай навучання і  выхавання.

Па пытаннях навучання дзяцей з улікам мовы навучання і выхавання неабходна звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі або тэлефанаваць ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама па тэл. 801772 55682.

Дадаткова паведамляем, што ў раене  адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуюць 15 устаноў адукацыі. Адукацыйны працэс на рускай мове навучання арганізаваны ў ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына», ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына», ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына», ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», на беларускай мове – у ДУА «Багданаўская сярэдняя школа», ДУА «Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна», ДУА «Гародзькаўская сярэдняя школа», ДУА «Дорская сярэдняя школа», ДУА «Пяршайская сярэдняя школа», ДУА «Пугачоўская сярэдняя школа», ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа імя В.А.Каваленкі», ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна», ДУА «Яршэвіцкая сярэдняя школа», ДУА «Сівіцкая базавая школа», на беларускай і руская мове – у ДУА «Ракаўская сярэдняя школа».