Зборнік міні-сачыненняў «Мая малая радзіма»

20.09.2018

Зборнік міні-сачыненняў «Мая малая радзіма»

Прадстаўляем вашай увазе зборнік «Мая малая радзіма» (буктрэйлер), у якім змешчаны міні-сачыненні пераможцаў інтэрнет-алімпіяды па беларускай мове для вучняў 4 класаў Мінскай вобласці. Сярод іх ёсць і нашы прадстаўнікі. Гэта вучні Івянецкай сярэдняй школы, Дорскага научальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школы, гімназіі №1 г.Валожына, сярэдняй школы №2 г.Валожына.

Невялікія пісьмовыя выказванні малодшых школьнікаў прасякнуты замілаванасцю сваёй роднай мясцінай, пачуццём павагі да сваіх землякоў.

Зборнік «Мая малая радзіма» – гэта своеасаблівы вынік працы настаўнікаў пачатковых класаў па патрыятычным выхаванні малодшых школьнікаў.

Ён можа быць выкарыстаны настаўнікамі і выхавацелямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі як на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры, вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», так і ў пазакласнай дзейнасці.

Знаёмства з міні-сачыненнямі дапаможа вучням пачатковых класаў зразумець асаблівасці пабудовы пісьмовых выказванняў патрыятычнай накіраванасці.

Азнаёміцца са зборнікам «Мая малая радзіма» (буктрэйлер) можна па ссылцы

 https://www.youtube.com/watch?v=n9HoZtrY_jQ